Вы праглядаеце журнал [info]taras_tryzna

   Journal    Friends    Archive    User Info    Memories
 

А пагаварыць?!.

Сак. 24, 2012 10:49 am ВІДЭАВЕРШ "Сац'яграха"

Originally posted by [info]valjaryna at ВІДЭАВЕРШ "Сац'яграха"

Відэаверш "Сац'яграха" (упартасць у ісціне, канцэпцыя супраціву) - пра тое, што адбываецца з намі... Тут - тэкст цалкам. А яшчэ гэты верш убачылі так...




Пракамэнтаваць

Сак. 19, 2012 10:24 pm МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...

Originally posted by [info]valjaryna at МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...

прыгарадны цягнік
кірунак - у невядомасьць
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры

у вагонах так дзьме так дзьме
што здаецца туга скуголіць
і скразьняк такі
што зьдзімае
пасівелыя валасы

Мама, сына забрала неба... )


МАМА, СЫНА ЗАБРАЛА НЕБА...

прыгарадны цягнік,
кірунак - у невядомасьць,
апошняя станцыя - сьмерць
і белыя калідоры,

у вагонах так дзьме, так дзьме,
што, здаецца, туга скуголіць
і скразьняк такі,
што зьдзімае
пасівелыя валасы,

а навокал чыесьці рукі
цягнуць нас
за палітоны:
дзе былі вы
у той дзень?
ці былі вы?
ці не былі?
і гучаць паўсюль ў паўтоны
надарваныя галасы
і шырокі
зямлісты цень
апярэджвае нашу дарогу,

я ж маўчу,
сьцяўшы зубы,
да рыпу
і выродлівая мярэжы
паўстаюць уваччу
ад крыку,
што ўнутры
мне так рэжа, так рэжа,
нібы я заглынуў нажы,
галасы ж не змаўкаюць:
скажы!!!

я выскокваю,
бегам - па сьнезе,
так халодна,
так скразьнякова,
што займае сілу і мову...
я бягу,
без абутку
чамусьці,
я бягу,
прыбягу калі?

як далёка мой дом, як далёка,
як ляцець да яго нялёгка,
страшны сон мой,
мой сон трывожны.
Маці кажа: да Бога малі...
кожны тут апынуцца мог,
кожны,
адлятаючы
ад
зямлі.

"Ну, пакуль.
Пераймацца ня трэба.
У мяне ўсё выдатна, мама.
Мама,
cына забрала неба.
І кАты.
Ну, пакуль.

І яшчэ. Я забыў запытацца:
колькі дзён гэтым годам у лютым?
Не магу ніяк дачакацца,
калі ўсё ж цябе абдыму
я..."

Валярына Кустава

16-17 сакавіка 2012
(c) код карцінкі тут.

Пракамэнтаваць

Лют. 19, 2012 04:25 pm «ДЗЕНЬ РАДАСЦІ» — канцэрт беларускіх музыкаў і аўкцыён у падтрымку дзіцячых дамоў

Originally posted by [info]tvoj_fest at «ДЗЕНЬ РАДАСЦІ» — канцэрт беларускіх музыкаў і аўкцыён у падтрымку дзіцячых дамоў Арт-Сядзіба, МГА Хаўрус Сяброў, МБП «Стань Бліжэй» пры ўдзеле ініцыятывы Твой Фэст запрашаюць на дабрачынны канцэрт-аўкцыён "ДЗЕНЬ РАДАСЦІ". 


22-га лютага на АРТ-СЯДЗІБЕ (Куйбышава, 22) пачнецца дабрачынны канцэрт-аўкцыён дзіцячых малюнкаў

Удзел прымаюць:
«BosaeSonca»
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
«РЭХА»
ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА
Весці канцэрт-аўкцыён і чытаць свае вершы будзе непараўнальная
ВАЛЯРЫНА КУСТАВА


Аўтарамі малюнкаў з’яўляюцца дзеткі з Асіповіцкага і Івянецкага дзіцячых дамоў-інтэрнатаў. У Вас ёсць унікальная магчымасць падтрымаць дзіцячую творчасць і падарыць ім сапраўдны Дзень Радасці! Бо ўсе сабраныя грошы пойдуць на арганізацыю выезду дзетак з Івянецкга дому-інтэрнату ў сталічны цырк!

Для гэтага дастаткова прыйсці на канцэрт-аўкцыён і ахвяраваць прыймальную для Вас суму грошай альбо паўдзельнічаць у аўкцыёне і прыдбаць сабе малюнак, які Вам прыйдзецца даспадобы. Пачатковы кошт усяго 10000 беларускіх рублёў!!! Пазнаёміцца з малюнкамі можна будзе з 20 –га лютага ў Арт Сядзібе.

Пачатак а 18.30. УВАХОД ВОЛЬНЫ

Шчыра запрашаем!

Крыніца інфармацыі. Падзея - УКантакце. Падзея ў Фэйсбуку.

Пракамэнтаваць

Стд. 5, 2012 10:29 pm ПАДПІСКА НА 25-ТОМАВІК УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

Originally posted by [info]valjaryna at ПАДПІСКА НА 25-ТОМАВІК УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА

Выдавецтва “Мастацкая літаратура” абвясціла прыватную падпіску на 25-томнае выданне збору твораў Уладзіміра Караткевіча, якое выйдзе ў 2012—2020 гадах.

Паводле ўмоў падпіскі трэба да канца лютага 2012 г. перавесці грошы ў паштовым аддзяленні за першы і апошні тамы выдання на рахунак УП “Мастацкая літаратура” і накіраваць у выдавецтва ліст з паведамленнем пра аплату.

Кошт першага тома — 46.800 руб., апошняга (25-га) — 58.400 руб. Інфармацыя пра выхад наступнага тома, кошт і тэрміны аплаты будзе змяшчацца ў выдадзеным томе.

Пералік грошай па наступных рэквізітах:

УП “Мастацкая літаратура”
220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11
р/р 3012001483810 аддзяленне №538 у г.Мінску
ААТ “Белінвестбанк”, БІК 153001739
УНП 100055406 ОКПО 02477775
“Падпіска на творы Караткевіча”


Даведкі па тэлефонах: (017) 203-83-63, (017) 226-66-16.



УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ. ЗБОР ТВОРАЎ. ПЛАН І АБ"ЁМ ВЫДАННЯ )

А яшчэ ў гэтым 25-томавіку будуць выдавацца творы Караткевіча, што да гэтага ніколі нідзе не друкаваліся!

PS. Распаўсюд інфармацыі вітаецца!)


Цэтлікі:

Пракамэнтаваць

Снж. 22, 2011 01:47 pm КАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ БЕЛАРУСАЎ У ВІЛЬНІ! 23 снежня 2011

Originally posted by [info]valjaryna at КАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ БЕЛАРУСАЎ У ВІЛЬНІ! 23 снежня 2011


Пракамэнтаваць

Снж. 17, 2011 06:00 pm ПЕРАДКАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ Ў ВАРШАВЕ - 15 снежня 2011




ПЕРАДКАЛЯДНАЕ СПАТКАННЕ Ў ВАРШАВЕ

Разам падсумуем падзеі адыходзячага году ў Беларусі і ў свеце.
Спецыяльны Госць Вечару - літаратарка і падарожніца Валярына Кустава

Каардынатары сустрэчы:
 - Кацярына Пшыбыльска, рэдактарка тэлеканалу "Белсат" і старшыня Беларускага Шуманаўскага Таварыства
 - Сяргей Пеляса, рэдактар тэлеканалу "Белсат" і выдаўца праграмы "ПраСвет"

У праграме:
- Каця, Сяргей і ўсе жадаючыя - пра галоўныя падзеі году ў Беларусі і ў свеце,
- Валярына - пра свае новыя і старыя вершы, а таксама ўражанні ад нядаўніх падарожжаў па Швецыі, "Святой Зямлі" і паслярэвалюцыйным Егіпце,
- пачастунак і дыскусія.

Фармат спаткання - святочна-нефармальны! Заахвочваем захапіць з сабой віно, печыва ды іншыя прысмакі. На месцы будзе магчымасць зрабіць глінтвейн і ахвяраванні на развіццё беларускай літаратуры.
 
Варшава, рэдакцыя часопіса ResPublica Nowa, Галчыньскага, 5 (Gałczyńskiego 5)
15 снежня 2011. Пачатак а 20.00

Чакаем сваіх!

Будзем удзячныя за пацверджанне прыбыцця па мэйле: tavarystva.schumana@gmail.com з пазнакай у тэме "15 снежня".

Афіша большага памеру тут.


Пракамэнтаваць

Снж. 4, 2011 05:16 pm Фэст "Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!.."

Originally posted by [info]tvoj_fest at Фэст "Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!.."

Культурніцкая ініцыятыва Твой Фэст пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі» прадстаўляе: Першы літаратурна-музычны фэст беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «КАХАЙ ПА-БЕЛАРУСКУ, ЖЫВІ ПА-ЕЎРАПЕЙСКУ!..»



Вас чакае сустрэча з бліскучымі беларускімі паэтамі і музыкамі! Усе пакаленні сучасных творцаў на адной сцэне. У праграме не толькі сталічныя легенды, але і зоркі з рэгіёнаў! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу Ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту. Вас чакаюць конкурсы і падарункі!

У гэтыя халодныя снежаньскія дні мы хочам даць вам крыху цяпла, утульнасці, выдатнага настрою і любові!.. А таксама вас чакае якасная беларуская музыка і добрая еўрапейская паэзія! Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Перабудзем зіму разам!

Мінск, клуб “LOFT” (вул.П.Броўкі, 22)
5 і 6 снежня 2011
Пачатак імпрэзаў а 19.00.

Выступоўцы 5 снежня:

Stefan Eryksan
Dziadzka Ryhor

Алесь Разанаў
Віктар Шалкевіч
Андрэй Хадановіч

Алесь Камоцкі
Андрэй Плясанаў
Юля Новік
Таццяна Беланогая
(Маладзечна)
Андрэ Бём
Таццяна Салаўёва
(Гародня)
Раман Яраш
гурт Яблынька (Гарадок-Полацк)
і іншыя.


Выступоўцы 6 снежня:

Аkute (Магілёў)
Recha
Cпрат (Берасце)
BosaeSonca
Князь Мышкін
PANaNieba (Вілейка)
Dzivasil
Nevma (Магілёў)
і іншыя.

Аўтар ідэі і вядоўца фэсту Валярына

Квіткі + папярэдняе браніраванне )

ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ )


Пракамэнтаваць

Снж. 21, 2008 02:03 am Аншлаг на “ВЫЯВАХ-2008”

1 камэнтар - Пракамэнтаваць

Ліп. 9, 2008 06:54 pm ВЫСТАВА ТВОРАЎ БЕРЛІНСКІХ МАСТАКОЎ У МЕНСКУ

ВЫСТАВА ТВОРАЎ БЕРЛІНСКІХ МАСТАКОЎ У МЕНСКУ

АДКРЫЦЦЁ 9 ЛІПЕНЯ Ў 17.00

Выстава працуе па адрасе: пр. Незалежнасці, 47 (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва) з 11.00 да 19.00. Выхадныя – нядзеля, панядзелак.

Тэл. для даведак 288-24-68.

3 камэнтара - Пракамэнтаваць

Крс. 5, 2008 05:07 pm ІНСТЫТУТ НЯМЕЦКІХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ЗАПРАШАЕ


Шаноўнае спадарства! Інстытут нямецкіх даследаванняў (пр. Газеты “Праўда”, 11) у межах працы Літаратурнай кавярні запрашае вас 5 красавіка (субота) на чытанні з удзелам доктара Уты Зіберт, прысвечаныя нямецкай паэтцы Грэце Шоон. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя 8029 179 20 92, 8017 272 20 92.

Пракамэнтаваць

Сак. 28, 2008 05:04 pm Насустрач


 Дзмітрый ДЗМІТРЫЕЎ (Магілёў) і Дзмітрый ТАНКАНОГАЎ (Масква) сустрэнуцца ў Менску

Шаноўнае спадарства! 29 сакавіка (субота) у бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікала, 4) адбудзецца паэтычная вечарына з серыі “Насустрач”, у якой возьмуць удзел прадстаўнікі сучаснай паэзіі, беларускай і рускай: Дзмітрый ДЗМІТРЫЕЎ (Магілёў) і Дзмітрый ТАНКАНОГАЎ (Масква). Мерапрыемства рэпрэзентуе серыю двухмоўных руска-беларускіх паэтычных вечарын «Навстречу/Насустрач», што з’яўляюцца працягам Фестывалю сучаснай паэзіі “Парадак слоў”, які праходзіць штогод пачынаючы з 2006 г. Імпрэза прысвечана Сусветнаму дню паэзіі. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.

Арганізатары серыі імпрэзаў «Навстречу/Насустрач»: часопіс “Современная поэзия” (Масква), мастацкая галерэя Мінскай абласной бібліятэкі імя Пушкіна (Мінск).
Інфармацыйны партнёр: партал www.litafisha.ru
Серыя вечарын "Навстречу/Насустрач":
litafisha.ru/festivals/?s=info&t=f&id=19
Каардынатары: Андрэй НОВІКАЎ (Масква), Мікалай СУЛІМА (Мінск)

Пракамэнтаваць

Сак. 25, 2008 02:32 pm ...

СЬВЯТА.

2 камэнтара - Пракамэнтаваць

Лют. 17, 2008 01:18 am Музычная вечарына: Раман Яраш.


17 лютага (нядзеля) а 15-й гадзіне ў музеі “Дом Ваньковічаў” адбудзецца выступ аўтара і выканаўцы Рамана Яраша (гітара, спеў). Прагучаць як народныя, так і аўтарскія песні. Раман ужо некалькі разоў быў госцем утульнай музычнай гасцёўні сядзібнага дому Ваньковічаў, і заўжды публіка прымала яго цёпла. Дапамогуць яму Андрэй Малаковіч (гітара), Іна Перасецкая (спеў, духавыя), Дзяніс Сухі (мандаліна, дуда), Юлія Літвінава (спеў), Уладзімір Ліхашапка (перкусія).

Адрас "Дома Ваньковічаў": Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33а.
Уваходная плата ў музеі: 1580 рублёў, для школьнікаў і студэнтаў - 820 рублёў.
 

Пракамэнтаваць

Лют. 12, 2008 10:44 pm АРФА ЭЛІЗБАРА. УНІКАЛЬНЫ КАНЦЭРТ У МЕНСКУ.



Увага!!! Прыхільнікам этнічнай і кельцкай музыкі!!! 13 лютага, а 19:00 у фальварку “Добрыя мыслі” адбудзецца канцэрт унікальнага музыкі-мульціінструменталіста, арфіста  (кельцкая арфа) – ЭЛІЗБАРА. Сайт http://www.alizbar-harp.com/. Кошт квіткоў – 15 000 загадзя – КОЛЬКАСЬЦЬ КВІТКОЎ АБМЕЖАВАНАЯ.

     Музыка Элізбара знаходзіць натхненьне ў глыбіні чалавечай культуры. Гэта перліна высокага мастацтва. Элізбар – майстар, дух яго музыкі урываецца ў жыцьцё і змушае адчуваць. Музыка Элізбара можа прымусіць душу і сьмяяцца, і плакаць – такую сілу мае яе энэргетыка.

Пракамэнтаваць

Снж. 5, 2007 06:34 pm Рэвалюцыя Вайцюшкевіча




 Рэвалюцыя Вайцюшкевіча:
 прэзэнтацыя юбілейнага альбому "Лірыка" на словы Генадзя Бураўкіна.


Асобы, узгаданыя ў тэксьце: З.Вайцюшкевіч, Г.Бураўкін, У.Някляеў, А.Камоцкі, З.Падбярэзскі, У.Маякоўскі. На здымках З.Вайцюшкевіч і Генадзь Бураўкін. Аўтар здымкаў - Юры Сідун.

Цяпер грае: З.Вайцюшкевіч "Лірыка"

5 камэнтароў - Пракамэнтаваць

Ліс. 28, 2007 08:24 pm Уладзімір Караткевіч — творца з генам беларускасці.




Пад час навучання ва універсітэце, чытаючы “Боскую камедыю” Дантэ, у мяне заўжды паўставала пытанне: “Калі на маім рахунку будуць тыя самыя грахі, што і ў майго ўлюбёнага пісьменніка, ці выпадзе пабачыцца з ім ў адным коле Чыстца альбо Пекла і перакінуцца парай словаў?” Далей...

Уладзімір Караткевіч — творца з генам беларускасці.
(26 лістапада - адзначаем  77 Дзень нараджэння класіка.)

6 камэнтароў - Пракамэнтаваць

Ліс. 26, 2007 03:24 pm Уладзімір Някляеў: "Паэзія - гэта сена..."


 
     



           Уладзімір Някляеў: "ПАЭЗІЯ -- ГЭТА СЕНА..."
(МАЙСТАР-КЛАС З У.НЯКЛЯЕВЫМ АДБЫЎСЯ 19 ЛІСТАПАДА 2007г.)

Цяпер грае: В.Высоцкий

14 камэнтароў - Пракамэнтаваць

Ліс. 24, 2007 10:55 pm Пытанне


Малады журналіст
піша Звышняму ліст:
"Адкажыце, Спадар,
хто наступны ўладар?.."

11 камэнтароў - Пракамэнтаваць

Ліс. 8, 2007 08:14 pm Алесь Камоцкі заглыбіўся ў дождж







Алесь Камоцкі заглыбіўся ў дождж.
(Музей М.Багдановіча. 1 лістапада 2007г. Прэзентацыя кнігі "Глыбіня дажджу".)











P.S. Асобы, узгаданыя ў тэксце: А.Камоцкі, Р. Барадулін, Л.Геніюш, Т.Шэляговіч, А.Змушка, А.Фаменка, Д.Кадамская, Н.Пушкарова, П.Кузіч,  Я.Малішэўскі, А.Спрынчан.

Пракамэнтаваць

Ліс. 6, 2007 10:34 am Анатоль Сыс. Рок-канцэрт у Чырвоным касцёле.



 

      Анатоль Сыс  "спыняў натоўпу рух, каб гаварыць аб народзе" (Чырвоны касцёл. 3 лістапада 2007г. Вечар памяці.)








P.S. Асобы, узгаданыя ў тэксце: А.Сыс, А.Глобус, К.Камоцкая ("Новае Неба"), Л.Вольскі ("НРМ"), А.Памідораў, А.Хаменка ("Палац"), Руся ("Індыга").

5 камэнтароў - Пракамэнтаваць

Ліс. 5, 2007 01:33 am Справіць трызну


Тарас - трывожны, бунтар (ст.гр.)
Трызна - не спраўляйце мяне! :)

11 камэнтароў - Пракамэнтаваць